?

Log in

No account? Create an account
khadanovich
01 March 2014 @ 03:44 pm
 
 
khadanovich
17 February 2014 @ 11:47 pm
46.17 КБ

Віншую дарагіх калегаў-перакладчыкаў Марыну Казлоўскую, Сяргея Прылуцкага, Натальлю Русецкую, Ганну Янкуту, Кацярыну Маціеўскую, Антона Францішка Брыля, сябе, грэшнага, і ўсіх беларускіх чытачоў!

Афармленьне - Натальля Паваляева.

Кніжка даступная. (Дакладна ёсьць у кнігарні Логвінава.)

Фоткі Алены Казловай з прэзэнтацыі кнігі:
http://lit-bel.org/by/news/4743.html
 
 
 
khadanovich
04 February 2014 @ 02:29 pm
Я спрачаюся з бацькамі.
Я пярэчу тату й маме.

- Цёплы швэдар апрані!
- Ён нязручны для гульні!
- Перш – урокі, не гулянкі!
- Не, спачатку горка, санкі!
- Так, тры дні без “Калыханкі”.
- Мама! Не!
- Чатыры дні
без кампутарнай гульні.

- Клякса! Болей не пішы так!
(Я – дзьве кляксы ў новы сшытак.)
Мама кажа: - Зьеш баршчу!
- Ён нясмачны, не хачу!
- З хлебам!
- Я хачу бяз хлеба!..

Што рабіць ім? Нешта трэба.

- Застанецца без кіно!
- Не, я сам хацеў даўно.
Лепш не купім ёй купальнік.
- Вось прыдумаў, выхавальнік!
Без цукерак!
- Ну, дарма.
- Лепш прыдумай!
- Лепш сама!

- Кожны дзень хай вучыць вершы!
- Сёньня правяраеш першы,
бо ўсе нервы на мяжы!
- Дык скажы…
- Сам ёй скажы!
- Пяць гадзін на піяніне?
- Педагог!
- Педагагіня!
- Бачыў стол яе? Бардак!
- Штось ня так?
- Ды ўсё ня так!..

І спрачаюцца да раньня
пра дзяцей і выхаваньне.
Калатнеча - божа мой!
Трэба іх мірыць самой.
 
 
khadanovich
451.00 КБ

13—16 лютага 2014 года ў Мінску адбудзецца Трэці міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. Арганізатары фестывалю — Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр. Партнёры — Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Польскі Інстытут у Мінску, Шведскі саюз пісьменнікаў, грамадска-культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі”.

Месцы правядзення:

• 13, 14, 16 лютага — Крэатыўная прастора “ЦЭХ” (пр-т. Незалежнасці, 58, корп. 6 (праход праз вул. П. Броўкі), левы пад'езд, другі паверх);
• 15 лютага — Канферэнц-зала Інстытута імя Гётэ ў Мінску (вул. Веры Харужай, 25/3, чацвёрты паверх)

ПраграмаCollapse )

 
 
 
khadanovich


Ёсць у Вене дзесяць жанчынаў
У адной плача Сьмерць на плячы
Сорак лоджыяў зь відам на дрэва
Дзе ўміраюць галубкі ўначы
Ёсьць халодная раніца ў раме
У мастацкім музэі Зімы
Ай-яй-яй-яй!
Атрымай гэты вальс
Дзе, зьнямелыя, кружымся мы

Ад жаданьня, жаданьня, жаданьня
Паміраю і прагну далей
У пячору, дзе рэўнасьці здані
Заблукалі ў пялёстках лілей
Дзе ня сьпіць неспатольная поўня
На гарачай тваёй прасьціне
Ай-яй-яй-яй!
Утрымай гэты вальс
Гэты вальс на апошняй струне

Наш вальс, наш вальс на чвэрць зь віна
А рэшту музыка вып’е адна –
Тры чвэрці сьмерці да дна

Ёсьць у Вене храм велічных музаў
Дзе на біс выклікалі твой рот
Побач з барам, дзе брытвамі блюзаў
Рэзаў горла музычны народ
А пасьля да твайго пастамэнту
Нёс букет сьвежазрэзаных сьлёз
Ай-яй-яй-яй!
Затрымай гэты вальс
Што памёр для цябе і ўваскрос

Ёсьць гарышча, дзе бавяцца дзеці
Прыдумляючы рыфму да “кроў”
У сьвятле найпякнейшых на сьвеце
Будапэшцкіх старых ліхтароў
Перад сном – за авечкай авечка
Абяцанкі, як траўку, скубе
Ай-яй-яй-яй!
Падтрымай гэты вальс,
Што “ніколі ня кіне цябе!”

Наш вальс, наш вальс на чвэрць зь віна
А рэшту музыка вып’е адна –
Тры чвэрці сьмерці да дна

Я пушчу гэты танец па Вене
І ракою цябе панясу
Апушчуся, як раб, на калені
Каб сабраць тваіх сьцёгнаў расу
Затрымаю імгненьне ў абдымках
Дні і ночы, і ўсё, што паміж
І ніхто не пабачыць на здымках
Маю танную скрыпку і крыж
Хай цячэ па артэрыях Вены
Мая жарсьць і твая прыгажосьць
Захавай гэты вальс!
Гэта ўсё, што ў нас ёсьць
Што было і што будзе. І досьць!
 
 
 
 
 
khadanovich
203.97 КБ

Лятучы ўніверсітэт пачынае новы сезон "Urbi et Orbi" у Віцебску з лекцыі паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча "Беларуская літаратура на пачатку XXI стагоддзя".

- Сучасная беларуская літаратура: афіцыйная і незалежная версіі;
- Беларуская літаратура ў Інтэрнэце: новыя магчымасці;
- Мастацкі пераклад і яго месца ў сучаснай беларускай культуры;
- Конкурсы і ўзнагароды як "каталізатар" літаратурнага працэсу;
- Міжнародныя фестывалі і паэтычныя слэмы ў Беларусі.

Лекцыя адбудзецца 9 лістапада 2013 года ў Віцебску па адрасе:
вул. Белабародава, 5, вялікая зала Музею "ВЦСМ".

Пачатак а 15.00.

Уваход вольны!
Нумар тэлефона для даведак: (+375 29) 2423722 (Яўген).
 
 
khadanovich
Кнігарня “логвінаЎ” атрымала ў падарунак легендарны пісьмовы стол, за якім Уладзімір Караткевіч напісаў “Каласы пад сярпом тваім” і “Чорны замак Альшанскі”. І гэта выдатная нагода для літаратурнага фестывалю! Цэлы лістапад раз на тыдзень у кнігарні “логвінаЎ” і галерэі “Ў” будуць адбывацца літаратурныя, музычныя і мастацкія імпрэзы, прысвечаныя Уладзіміру Караткевічу, з удзелам паэтаў, спевакоў і мастакоў. На кожнай імпрэзе фестывалю самых актыўных чакаюць “лятучыя” прэзенты ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

294.97 КБ

Адкрыццё: 6 лістапада. Кнігарня “логвінаЎ”. 19.00. Сакрэты зайцаў-півавараў

Зусім неафіцыйнае, але, тым не менш, дужа ўрачыстае адкрыццё фестывалю “Лятучы стол Караткевіча”. Пра свайго Караткевіча раскажуць Адам Глобус, Уладзімір Арлоў, Кася Камоцкая, Анатоль Івашчанка і Антон Рудак. Чакаюцца нечаканыя госці. Вядоўца – Андрэй Хадановіч.


9 лістапада. Кнігарня “логвінаЎ”. 14.00. Дзікае маляванне

Другое мерапрыемства фестывалю “Лятучы стол Караткевіча” – прэзентацыя дзіцячага комікса Адама Глобуса “Дзікае паляванне і кароль Стах”. Малявальны майстар-клас для дзетак правядзе мастачка Наталля Гарачая. Дзеткі і дарослыя, прыходзьце – будзем маляваць!


12 лістапада. Галерэя “Ў”. 19.00. Скрыпка дрыгвы

На трэцяй імпрэзе фестывалю “Лятучы стол Караткевіча” Зміцер Вайцюшкевіч сыграе свае песні на вершы Караткевіча з альбома “Беларуская песня”.


19 лістапада. Кнігарня “логвінаЎ”. 19.00. Karatkievič international

Чарговая імпрэза фестывалю “Лятучы стол Караткевічча”, прысвечаная перакладам твораў Караткевіча на замежныя мовы. Прэзентацыя польскага перакладу рамана “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” з удзелам перакладчыцы Малгажаты Бухалік. А таксама аповед пра легендарнага нямецкага перакладчыка Норберта Рандаў (1929–2013). Вядоўца – Андрэй Хадановіч.


26 лістапада. Кнігарня “логвінаЎ”. 19.00. Быў. Ёсць. Буду.

У дзень народзінаў класіка выдавецтва “Мастацкая літаратура” на заключнай імпрэзе фестывалю “Лятучы стол Караткевіча” прадставіць публіцы першыя чатыры тамы поўнага збору твораў Уладзіміра Караткевіча. Выступоўцы – Віктар Шніп, Анатоль Верабей, нашчадкі пісьменніка.

Арганізатары – кнігарня “логвінаЎ” і кампанія “Будзьма беларусамі!”

Уваход на ўсе імпрэзы – вольны. Сядзенне за легендарным сталом – дармавое. Лятучыя прэзенты – на падлёце. Катапультуйцеся да нас!
 
 
 
khadanovich
923.25 КБ

22 кастрычніка, прэзэнтацыя кнігі выбраных камэдыяў графа Аляксандра Фрэдры па-беларуску.
У кнізе: "Дзявочыя зарокі" ў перакладзе Марыі Мартысевіч і "Помста" ў перакладзе Андрэя Хадановіча.

Пачатак: 18.00.
Месца: Рэпэтыцыйная сцэна Купалаўскага.
Уваход вольны. (Заходзіць ззаду праз службовы ўваход.)

Ніжэй - кавалачак з "ПОМСТЫ" Аляксандра Фрэдры:

КЛАРА

Мужнасць дакажы цяпер:
Ля сінеючага Ніла
Водзіцца жахлівы звер
У абліччы кракадзіла!
Рот разявіць кракадзіл –
Людзі падаюць без сіл…
Кажаш, што кахаеш Клару?
Дык даставіш мне пачвару,
А калі яшчэ жыўцом –
Будзеш проста малайцом!
Хочаш, каб цябе любіла,
Будзь адважным, годным, дужым:
Падары мне кракадзіла –
Толькі так мне станеш мужам!

Пакланіўшыся, сыходзіць у правыя дзверы.


ПУПКІН
(пасля доўгага маўчання)

Кррракадзіла!

(іранічна)

Я ў магіле!
Калі кожная кабета
Думае аб кракадзіле,
Надыходзіць канец свету!
Зараз у паненак модна
Ўсё, што для здароўя шкодна!
Некалі зірнуць з-пад веек –
І гатовы кавалер.
“Падары мне канарэек!”
Гэта можна… А цяпер:
“Хочаш, каб цябе любіла, –
Падары мне кракадзіла!”

(пасля кароткага маўчання)

Пост, маўчанне – гэта жарты,
Бо пры мне не будзе варты.
Горш са справай алігатара…
“Падары!..” Знайшла аматара!
 
 
khadanovich
21 October 2013 @ 12:20 pm
У чацьвер, 24 кастрычніка, выступаю ў Берасьці, у межах Тыдня нямецкай культуры.
Буду чытаць вершы й пераклады, а таксама пакажу пару песень, зьвязаных зь Нямеччынай і не.

Прадстаўлю дзьве сёлетнія кніжкі: "Дэжа вю: перавыбранае" і "Разам з пылам: калекцыя перакладаў".

Пачатак а 17.30.
Месца: Абласная бібліятэка імя М. Горкага, вул. Касманаўтаў, 48.

Буду рады ўбачыцца!