?

Log in

No account? Create an account
 
 
23 July 2016 @ 05:47 pm
Шарль Бадлер. "Авэль і Каін"  


I

Род Авэля, гуляць і жэрці
Дазволіў Божанька табе.

Род Каіна, табе да сьмерці
Жыць у галечы і журбе.

Род Авэля, твае ахвяры –
Ля ног Нябеснага Айца.

Род Каіна, трываеш кары
І катаваньні без канца.

Род Авэля, чародаў лішкі
І хлеба ўдосталь дорыць лёс.

Род Каіна, бунтуюць кішкі
І выеш з голаду, як пёс.

Род Авэля, у хатнім коле
Цябе сагрэе твой агмень.

Род Каіна, у голым полі
Дрыжы ад сьцюжы ноч і дзень.

Род Авэля, пладзіся й множся –
І дзеткам Бог пашле ўмалот.

Род Каіна, дзьве дзюркі ў носе –
Увесь прыбытак і прыплод.

Род Авэля, даюць – то сёрбай,
Расьці клапом, бо так прасьцей.

Род Каіна, з жабрачай торбай
Хадзі – і навучы дзяцей.


II

Род Авэля, твая падліна
Угноіць глебу! Зьнікні, здань!

Род Каіна, твая хвіліна
Настала, дык з калень устань!

Род Авэля, ідзе расплата,
Рыхтуе косы і пятлю!

Род Каіна, ня бойся ката
І скінь зь нябёсаў на зямлю!

Арыгінал: http://fleursdumal.org/poem/190