khadanovich (khadanovich) wrote,
khadanovich
khadanovich

КОНКУРС САТЫРЫЧНЫХ ВЕРШАЎ І МАЛЮНКАЎ

105.86 КБ

З нагоды выхаду альбому "(Не)вясёлыя карцінкі" яго аўтары, мастак дэЛёс і паэт даСьлёз, а таксама "Радыё Свабода" запрашаюць да ўдзелу ў конкурсе сатырычных малюнкаў і вершаў. Дасылайце вершы і малюнкі на электронную скрынку radiosvaboda@gmail. com.

Кожны ўдзельнік атрымае альбом на прэзэнтацыях у Менску, Горадні й Магілёве.

Менская прэзэнтацыя 13-га лістапада, у бары «ДК», вул. Талбухіна, 4. 3-і паверх. Пачатак а 19.00. Уваход вольны.

17-га лістапада, Горадня, вул. Будзёнага 48а. Пачатак а 18.30.
19-га лістапада, Магілёў, вул. Чкалава 16, грамадзкі цэнтар «Кола сяброў». Пачатак а 18.30.

ДаСьлёз. МАЯ МІЛІЦЫЯ

Ёсьць мужык, што ня роўня мне, мужыку.
Ён і я – вельмі розныя мальцы.
Бо захоча – катае мяне ў варанку,
а захоча – катае мне пальцы.

Мне вось цяжка, зашмат спакусаў наўкол:
страшна ўзяць у жанчыны яблык,
бо на правым плячы сядзіць мой анёл,
а на левым сядзіць мой д’яблік.

А тым хлопцам добра. Прымуць па дзьвесьце –
і лягчэй выконваць законы.
Бо анёлу з д’яблам няма дзе сесьці,
на абодвух плячах – пагоны.

101.92 КБ
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments