?

Log in

No account? Create an account
 
 
04 February 2014 @ 02:29 pm
СПРЭЧКІ  
Я спрачаюся з бацькамі.
Я пярэчу тату й маме.

- Цёплы швэдар апрані!
- Ён нязручны для гульні!
- Перш – урокі, не гулянкі!
- Не, спачатку горка, санкі!
- Так, тры дні без “Калыханкі”.
- Мама! Не!
- Чатыры дні
без кампутарнай гульні.

- Клякса! Болей не пішы так!
(Я – дзьве кляксы ў новы сшытак.)
Мама кажа: - Зьеш баршчу!
- Ён нясмачны, не хачу!
- З хлебам!
- Я хачу бяз хлеба!..

Што рабіць ім? Нешта трэба.

- Застанецца без кіно!
- Не, я сам хацеў даўно.
Лепш не купім ёй купальнік.
- Вось прыдумаў, выхавальнік!
Без цукерак!
- Ну, дарма.
- Лепш прыдумай!
- Лепш сама!

- Кожны дзень хай вучыць вершы!
- Сёньня правяраеш першы,
бо ўсе нервы на мяжы!
- Дык скажы…
- Сам ёй скажы!
- Пяць гадзін на піяніне?
- Педагог!
- Педагагіня!
- Бачыў стол яе? Бардак!
- Штось ня так?
- Ды ўсё ня так!..

І спрачаюцца да раньня
пра дзяцей і выхаваньне.
Калатнеча - божа мой!
Трэба іх мірыць самой.
 
 
 
khadanovich: nohikhadanovich on February 18th, 2014 09:53 am (UTC)
Большое спасибо!