
Лятучы ўніверсітэт пачынае новы сезон "Urbi et Orbi" у Віцебску з лекцыі паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча "Беларуская літаратура на пачатку XXI стагоддзя".
- Сучасная беларуская літаратура: афіцыйная і незалежная версіі;
- Беларуская літаратура ў Інтэрнэце: новыя магчымасці;
- Мастацкі пераклад і яго месца ў сучаснай беларускай культуры;
- Конкурсы і ўзнагароды як "каталізатар" літаратурнага працэсу;
- Міжнародныя фестывалі і паэтычныя слэмы ў Беларусі.
Лекцыя адбудзецца 9 лістапада 2013 года ў Віцебску па адрасе:
вул. Белабародава, 5, вялікая зала Музею "ВЦСМ".
Пачатак а 15.00.
Уваход вольны!
Нумар тэлефона для даведак: (+375 29) 2423722 (Яўген).