
Адкрыццё: 6 лістапада. Кнігарня “логвінаЎ”. 19.00. Сакрэты зайцаў-півавараў
Зусім неафіцыйнае, але, тым не менш, дужа ўрачыстае адкрыццё фестывалю “Лятучы стол Караткевіча”. Пра свайго Караткевіча раскажуць Адам Глобус, Уладзімір Арлоў, Кася Камоцкая, Анатоль Івашчанка і Антон Рудак. Чакаюцца нечаканыя госці. Вядоўца – Андрэй Хадановіч.
9 лістапада. Кнігарня “логвінаЎ”. 14.00. Дзікае маляванне
Другое мерапрыемства фестывалю “Лятучы стол Караткевіча” – прэзентацыя дзіцячага комікса Адама Глобуса “Дзікае паляванне і кароль Стах”. Малявальны майстар-клас для дзетак правядзе мастачка Наталля Гарачая. Дзеткі і дарослыя, прыходзьце – будзем маляваць!
12 лістапада. Галерэя “Ў”. 19.00. Скрыпка дрыгвы
На трэцяй імпрэзе фестывалю “Лятучы стол Караткевіча” Зміцер Вайцюшкевіч сыграе свае песні на вершы Караткевіча з альбома “Беларуская песня”.
19 лістапада. Кнігарня “логвінаЎ”. 19.00. Karatkievič international
Чарговая імпрэза фестывалю “Лятучы стол Караткевічча”, прысвечаная перакладам твораў Караткевіча на замежныя мовы. Прэзентацыя польскага перакладу рамана “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” з удзелам перакладчыцы Малгажаты Бухалік. А таксама аповед пра легендарнага нямецкага перакладчыка Норберта Рандаў (1929–2013). Вядоўца – Андрэй Хадановіч.
26 лістапада. Кнігарня “логвінаЎ”. 19.00. Быў. Ёсць. Буду.
У дзень народзінаў класіка выдавецтва “Мастацкая літаратура” на заключнай імпрэзе фестывалю “Лятучы стол Караткевіча” прадставіць публіцы першыя чатыры тамы поўнага збору твораў Уладзіміра Караткевіча. Выступоўцы – Віктар Шніп, Анатоль Верабей, нашчадкі пісьменніка.
Арганізатары – кнігарня “логвінаЎ” і кампанія “Будзьма беларусамі!”
Уваход на ўсе імпрэзы – вольны. Сядзенне за легендарным сталом – дармавое. Лятучыя прэзенты – на падлёце. Катапультуйцеся да нас!