khadanovich (khadanovich) wrote,
khadanovich
khadanovich

УВАГА! У Менску Рышард Крыніцкі.

79.55 КБ

8 кастрычніка, а 19.00, у “Галерэі Ў”,
прэзэнтацыя кнігі выбраных вершаў "Дакрануцца",
з удзелам аўтара і яго беларускага перакладчыка.


БЫЦЦАМ І ДАЛЕЙ

Куды ты так ірвесься, маё сэрца,

быццам і далей шукаеш
сабе цела?


МОЙ БЕДНЫ СЫНЕ

Мой бедны сыне, прабач сваёй маці,
мой бедны сыне, прабач, што цябе нарадзіла,
я больш ня буду.


ЯКОГА НЯМА

Бойся Бога,
якога няма

у тваім сэрцы.


НЕ МАГУ ДАПАМАГЧЫ

Упарты начны матылёк, я не магу табе
дапамагчы, магу толькі вымкнуць сьвятло.


НА ЖАЛЬ

Дрэнныя вершы
ня зробяць тырана лепшым.
На жаль, тое ж датычыць і добрых вершаў.


* * *
Я прайшоў шмат кілямэтраў,
сьпісаў шмат старонак,
каб напісаць тры… чатыры радкі,

у якіх аж цёмна ад словаў.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 1 comment