khadanovich (khadanovich) wrote,
khadanovich
khadanovich

Адносная вільготнасьць

Калі галоўны паэт тваёй краіны
заканчвае сваю чарговую вялікую імправізацыю
на ўсіх каналах тэлебачаньня,
у тэлескрыні раптам зьяўляецца маленькі клоўн.
Ён мае сьмешны саламяны капялюш,
вялікія сялянскія вусы,
дурацкія саладжавыя інтанацыі ў голасе
дый іншыя адзнакі фальклёрнага жыхара рэзэрвацыі.
Каб давяршыць камічны эфэкт,
клоўн пераходзіць на тваю мову:
“А зараз, шаноўныя тэлегледачы,
дазвольце пазнаёміць вас з прагнозам надвор’я.
Заўтра чакаецца пераменлівая воблачнасьць,
вецер паўночна-заходні, памяркоўны,
ціск столькі й столькі мілімэтраў іртутнага слупка...”
Калі клоўн даходзіць “да адноснай вільготнасьці”,
мільёны жанчын тваёй краіны,
што яшчэ ня цалкам адышлі ад выступу паэта,
ізноў ажыўляюцца. Яшчэ б, некаторыя зь іх
усё яшчэ вільготныя, а ў некаторых
проста пабліскваюць вочы ад расчуленых сьлёз;
ёсьць і тыя, чые вочы сухія,
да таго ж палаюць стрымананым гневам;
самыя злачынныя пачынаюць рагатаць,
як рагаталі й пяць хвілін таму.
Тады ў выглядзе клоўна
праступае нешта эйнштэйнаўскае:
хто-хто, а супрацоўнік дзяржгідрамэтцэнтру
цудоўна ведае, што вільготнасьць –
штука адносная...
Subscribe

  • Шарль Бадлер. "Авэль і Каін"

    I Род Авэля, гуляць і жэрці Дазволіў Божанька табе. Род Каіна, табе да сьмерці Жыць у галечы і журбе. Род Авэля, твае ахвяры – Ля ног…

  • Шарль Бадлер. "Запрашэньне ў падарожжа"

    Красуня, давай Адправімся ў край Шчасьлівай вясны і вясёлак! У рай на дваіх, Што варты тваіх Надзеяў і сноў, мой анёлак! Паедзем, дзіця, На…

  • Шарль Бадлер. "Падарожжа"

    І Для хлопцаў край зямлі – на глобусе і мапе, І ўся плянэта ім – вялікае “хачу!”, Ды велізарны сьвет, што мроім на канапе, Такі маленечкі – у…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 4 comments