?

Log in

No account? Create an account
 
 
05 July 2013 @ 04:14 pm
"Вялікае Княства Паэзіі" ў Менску  
203.50 КБ

Амбасада Літоўскай Рэспублікі і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” запрашаюць на вечарыну "Magnus Ducatus Poesis (Вялікае Княства Паэзіі)", а таксама фотавыставу Альгімантаса Александравічуса “Водбліскі Вялікага княства”, якія пройдуць у галерэі “Ў” 11 ліпеня.

У літаратурным праекце Magnus Ducatus Poesis, які з 2006 года аб’ядноўвае творцаў з краінаў, чые тэрыторыі раней складалі Вялікае Княства Літоўскае, сёлета возьмуць удзел

літоўскія паэты:

Эўгеніюс Алішанка,
Уладас Бразюнас,
Марыюс Бурокас,
Антанас А. Ёнінас,
Альвідас Шляпікас

і беларускія паэты:

Андрэй Адамовіч,
Алеся Башарымава,
Вера Бурлак,
Галіна Дубянецкая,
Алесь Разанаў.

Падчас літаратурнага мерапрыемства выступіць музыка Тодар Кашкурэвіч.

Вядоўца імпрэзы — Андрэй Хадановіч.

Пачатак у 20.30.
Адрас галерэі “Ў”: пр-т. Незалежнасці, 37А.
Уваход вольны.