khadanovich (khadanovich) wrote,
khadanovich
khadanovich

Фэйс-кантроль. Вершык на сурвэтцы

Калі тры цемнаскурыя грацыі
з тонкімі музычнымі пальцамі,
тры арфа-амэрыканкі,
захінаючыся ад ціхаакіянскага холаду
адным пледам на траіх
і адным на траіх касяком,
перабягаюць з бардэлю ў літаратурны бар,
дзе на ўваходзе,
у адрозьненьне ад бардэлю,
у іх патрабуюць пасьведчаньне асобы з фота, –

яны паказваюць ахоўніку такія фота,
што ягоны чорны фэйс выразна чырванее,
а ў паветры яшчэ доўга чуваць
салодкі водар арфы
і яшчэ саладзейшыя гукі
марыхуаны.

401.03 КБ
Subscribe

  • Шарль Бадлер. "Авэль і Каін"

    I Род Авэля, гуляць і жэрці Дазволіў Божанька табе. Род Каіна, табе да сьмерці Жыць у галечы і журбе. Род Авэля, твае ахвяры – Ля ног…

  • Шарль Бадлер. "Запрашэньне ў падарожжа"

    Красуня, давай Адправімся ў край Шчасьлівай вясны і вясёлак! У рай на дваіх, Што варты тваіх Надзеяў і сноў, мой анёлак! Паедзем, дзіця, На…

  • Шарль Бадлер. "Падарожжа"

    І Для хлопцаў край зямлі – на глобусе і мапе, І ўся плянэта ім – вялікае “хачу!”, Ды велізарны сьвет, што мроім на канапе, Такі маленечкі – у…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments