April 7th, 2014

nohi

Анна Русс. "Папа ночью унес моего кота..." Пераклад з рускай.

Тата зьнёс уночы майго ката – у яго алергія на кошак
Я любіў ката, я карміў ката, я зьбіраў на шампунь ад блошак

Гэта быў цудоўны, слухмяны кот – клаўся ў кош і ў латочак какаў,
Толькі тата ад поўсьці ягонай чхаў, і смаркаўся, і горка плакаў

Я хацеў пайсьці пашукаць ката, толькі тата замкнуў усе дзьверы
Ён сказаў, што кату ўсё адно, з кім жыць – я, канечне, яму ня веру

Тата сьпіць, яму хораша без ката, скаланае ад храпу ўсю хату,
Я смаркаюся й плачу ў сваім куце – у мяне алергія на тату.