May 28th, 2013

canabis

Новая кніжка: "Парыж-Дыснэйлэнд"

74.46 КБ

Выйшла электронная кніжка "Парыж-Дыснэйлэнд".


ДОТЫК

Яна была ў майцы
з турыстычным парыскім каляжыкам
на грудзях:

зьлева, дзе сэрца, –
Эйфэлева вежа,
справа, насупраць вежы, –
авэню Шанз-Элізэ.

Спачатку ён дакрануўся справа.

Пад Елісейскімі палямі не было станіка.
Эйфэлева вежа забілася хутчэй.


Спампаваць на bybooks:
http://bybooks.eu/?products=paryzh-dysnejlend