March 18th, 2013

canabis

Прэмія "Дэбют" імя Багдановіча. Цырымонія ўзнагароджаньня

621.95 КБ

Беларускі ПЭН-ЦЭнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў
запрашаюць на цырымонію ўручэння прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча,
на якой будуць ганараваныя маладыя літаратары і перакладчыкі.

У намінацыі “Паэзія” – Андрэй Адамовіч, Кацярына Макарэвіч, Наста Манцэвіч.
У намінацыі “Проза” – Андрэй Пакроўскі, Юлія Шарова, Ксенія Шталянкова.
У намінацыі “Пераклад” – Святлана Богуш, Павел Рааго, Ганна Янкута.

Цырымонія адбудзецца 21 сакавіка а 19:00 ў галерэі “Ў” (пр. Незалежнасці, 37а).

Намінантаў павіншуюць Уладзімір Арлоў, Валянцін Акудовіч, Лявон Баршчэўскі, Павел Бераговіч, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Някляеў, Барыс Пятровіч.

Вядоўца – Андрэй Хадановіч.
Выступіць гурт “Рэха”.