March 11th, 2013

canabis

Першая вечарына фэстывалю "Шэнгенка"

264.91 КБ

12 сакавіка (аўторак).

Пасля ўрачыстага адкрыцця, дзе выступяць ганаровыя госці,
адбудзецца літаратурная вечарына “Мультыкультурная віза”,
прысвечаная феномену сучаснай сярэднееўрапейскай літаратуры,
у якой аўтары змаглі выйсці за вузкія межы нацыянальнага
і ўзняліся да глабальнага сусветнага мыслення.

Кнігі, якія будуць прэзентавацца на сустрэчы:

• Петэр Надаш. Канец адной сямейнай сагі (раман);
• Рудольф Слобада. Розум (раман);
• Тадэвуш Ружэвіч. Без (выбраная паэзія);
• Анджэй Стасюк. На шляху ў Бабадаг (падарожная эсэістыка);
• Дамінік Татарка. Культура як стасункі (выбраныя эсэ).

У прэзентацыі бяруць удзел перакладчыкі
Алесь Карцель, Святлана Богуш, Марына Казлоўская, Марыя Пушкіна,
а таксама славацкі паэт і выдавец Петэр Мілчак.

Вядоўца імпрэзы — Андрэй Хадановіч.

Урыўкі з твораў прачытаюць Ганна Хітрык і Павел Харланчук.

Галерэя “Ў”. Пачатак а 19-й.