March 7th, 2013

canabis

Добры верш, з адсылкай да іншага добрага верша



Галіна Дубянецкая

І.Б.

гэты няісны сьвет
раптам адхлыне час
браце маўчы маўчы
падае сэрца ў дол

гэты вар’яцкі дом
сочыць нязгасны зрок
падаюць сэрцы скрозь
іх паглынае плынь

крохкае хвілі скон
мроіцца водгук дзесь
нас нам вяртае плынь
поўнымі нейчых сьлёз

дзе наш сапраўдны дом
веяў азораны ўзьлёт
вымавіцца няўзнак
слоў патаемны сэнс