February 26th, 2013

canabis

Серж Гэнзбур. Бумэранг



Сэрца вечарам і ранкам
Разрываецца ў грудзях
Хто каханьне бумэрангам
Кінуў – атрымай працяг
Шчасьце быць тваім каханкам
Збудавана на касьцях

Тонкіх пальчыкаў фалангам
Я прайграў у пух і прах
Пусьціш вусьціш бумэрангам
Вернецца як бумэранг
І ні грэкам ні варагам
Не адолець гэты страх

Сэрца вечарам і ранкам
Разрываецца ў грудзях
Хто каханьне бумэрангам
Кінуў – атрымай працяг
Пажыві яшчэ з каханкам
Мёртвы дома мы ў гасьцях

Сьвет згарнуўся абаранкам
Ты сышла і зьехаў дах
Сон вярнуўся бумэрангам
І тваёй парфумай пах
І не супакоіць транкам
Смаку жарсьці на губах

Сэрца вечарам і ранкам
Разрываецца ў грудзях
Хто каханьне бумэрангам
Кінуў – атрымай працяг
Хто цяпер тваім каханкам
Танчыць на маіх касьцях?

Капітан ня выйшаў рангам
Ды выходзім на прасьцяг
Хай каханьне бумэрангам
Верне ў порт усіх бадзяг
Бо такім як ты засранкам
Прасьціна як чорны сьцяг

Сэрца вечарам і ранкам
Разрываецца ў грудзях
Хто каханьне бумэрангам
Кінуў – будзе мець працяг
Атрымай фашыст каханку
Той хто выжыў скажа “дзяк!”

Памяць разьлілася Гангам
Цела звар’яцелы птах
Шле флэшбэкі бумэрангам
Тая што мне трэба нах-
Іліць у апошнім танга
Пад раялем у кустах

Сэрца вечарам і ранкам
Разрываецца ў грудзях
Хто каханьне бумэрангам
Кінуў – атрымай працяг
Шчасьце быць тваім каханкам
Збудавана на касьцях