February 18th, 2013

canabis

Ч\б вершы: Леанід Дранько-Майсюк



* * *
Ты мне даводзіў: “Досыць вершаў,
Пра ўсё ўжо класікі сказалі…
Занятак знойдзем цікавейшы —
Цягаць валізы на вакзале!

Ці ж мы з табой паэты, браце?!
“Гаспода”, “Прошча” — толькі назвы.
На нашым адраджэнскім свяце
Я прытаміўся ў рыфмы бразгаць!..”

Казаць — казаў ды так не думаў
І пад заснежанаю елкай
З купалаўскім відушчым сумам
Мяне ты частаваў гарэлкай;

І думаў, пэўна, пра магчымасць
Пісьма інакшага і рытму,
Як і пра тое, што злачынна
Паэзія трымае брытву;

Што ўсе бяздомнікі ў дарозе
Тужліва мараць аб начлезе;
Што добра п’ецца на марозе
І цёпла ў беларускім снезе.