February 7th, 2013

canabis

адказваю на пытаньні

Дарагія сябры-калегі,
я тут пагадзіўся на анлайн-канфэрэнцыю на "Свабодзе",
якая адбудзецца ЗАЎТРА, 8 лютага, а 14-й гадзіне. Але запытваць можна ўжо зараз, так нават лепей, па спасылцы ўнізе. Буду сапраўды вельмі ўдзячны за пытаньні - пагадзіцеся, нашмат прыемней сумоўнічаць зь сябрамі, знаёмымі й проста неабыякавымі людзьмі, чым з рознымі тролямі. (Мумі-троляў ня тычыцца. :))

http://www.svaboda.org/content/interview/24895393.html
nohi

Серж Гензбур, з вэрленаўскай цытатай




Я ПРЫЙШОЎ СКАЗАЦЬ ТАБЕ…

Я прыйшоў сказаць табе, што досьць:
Я сыходжу, я даўно сышоў…
Дрэннай рыфмай плача маладосьць
На матыў вэрленаўскіх дажджоў.
Ты рыдаеш пра ўсе, што было,
Гэта боль – ці сам Поль б’ецца кроплямі ў шкло?
Біты посуд ня клей.
Ключы на стале.
Ўсё магло быць далей
У нас, але –

Я прыйшоў сказаць табе, што досьць:
Я сыходжу, я даўно сышоў…
Дрэннай рыфмай плача маладосьць
На матыў вэрленаўскіх дажджоў.
Ты шкадуеш пра ўсе, што было,
Гэта боль – то дазволь біцца кроплям аб шкло.
Біты посуд ня клей.
Ключы на стале.
Ўсё магло быць далей,
Але
Сталей…

Я прыйшоў сказаць табе, што досьць…