February 1st, 2013

nohi

Пакуль разьбіраюць апошнія ялінкі )

Бэла Ахмадуліна

* * *
Па вуліцы маёй за годам год
сябры мае сыходзяць крок за крокам.
Сябры мае так доўжаць адыход,
што прыцемкі за шыбай сталі змрокам.

У іх дамах не спевы, а туга,
для музыкі – ні часу, ні прасторы…
Адно ў блакітным мроіве Дэга
дзяўчаткі апраўляюць свае пёры.

Ну што ж, хай не атруціць вусціш кроў
сябрам, безабаронным гэтай ноччу.
Ды нават у адданых мне сяброў
таемнай прагай здрады ззяюць вочы.

О адзінота, нораў твой круты!
Пабліскваючы цыркулем сталёвым,
так холадна праводзіш кола ты –
ніякай лістасці бяссільным словам!

Пакліч мяне, каб марнасцю надзей
не ашукаць абранніцы амбітнай,
суцешыць, прытуліўшы да грудзей,
сагрэць сваёю сцюжаю блакітнай.

Дазволь у твой заглыбіцца гушчар,
наблізіцца да лісця – што ёсць росту,
схаваўшы твар і атрымаўшы ў дар
шчаслівае сіроцтва, як прароцтва.

Тваіх бібліятэкаў цішыню,
суворы стыль канцэртаў і сімфоній
мне падары – і памяць зачыню
пра ўсіх памерлых і жывых да сёння.

І кожную спазнаю ў свеце рэч,
таемны сэнс давераць мне прадметы,
прырода, прытуліўшыся да плеч,
адкрые мне дзіцячыя сакрэты.

І вось тады – у мораку начным,
у роспачы й надзеях без нагоды –
сяброў маіх абрысы па адным
пакажуцца і знікнуць, як заўсёды.

1969
canabis

Шорт-ліст прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча

Сёньня журы прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча вызначыла шортлістэраў.

Паэзія:

Андрэй Адамовіч. Дзень паэзіі смерці дзень. Мінск: Логвінаў.
Кацярына Макарэвіч. Соль і неспакой. Мінск: Галіяфы.
Наста Манцэвіч. Птушкі. Мінск: Логвінаў, серыя "Кнігарня Пісьменніка" / "Пункт адліку").


Проза:

Андрэй Пакроўскі. Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза. Мінск: Логвінаў, серыя "Кнігарня Пісьменніка" / "Пункт адліку").
Юлія Шарова. Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік. – Электроннае выданне.
Ксенія Шталянкова. Адваротны бок люстра. — Мінск: Логвінаў.


Пераклад:

Святлана Богуш / Рудольф Слобада. Розум. Мінск: Зміцер Колас.
Павел Рааго / Жо Лангерава. Калісьці ў Браціславе. Маё жыццё з Оскарам Л. Мінск: Зміцер Колас.
Ганна Янкута / Чарлз Дыкенс. Калядны харал. Мінск: Зміцер Колас (электронная кніга).

Шчырыя віншаваньні!

Галоўныя і заахвочвальныя ўзнагароды будуць уручаныя 21 сакавіка, у Сусьветны дзень паэзіі.