December 16th, 2012

canabis

Заўтра прэзэнтацыя

102.12 КБ

17 снежня (панядзелак)
а 20.00
адбудзецца прэзентацыя дэбютнай электроннай кнігі Юліі Шаровай,
раману “Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік”.

Вядоўца імпрэзы — Андрэй Хадановіч.

Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а).

Уваход (сва)вольны.
Чакаецца піяніна ў кустах.

Крыху пра раман. У оперным тэатры гораду N існуе дзіўны звычай: маўляў, нельга дарабляць працу за калегам, які заўчасна і раптоўна памёр. Нельга спяваць і таньчыць чужую партыю, нельга гартаць партытуру з пазнакамі дырыгента-нябожчыка. Але што рабіць, калі такая “чужая праца” — твая запаветная мара? Галоўны герой вырашае рызыкнуць і згуляць з лёсам, хоць вынік той гульні прадказальны…