November 25th, 2012

canabis

Конкурс Танка: другая дзясятка фіналістаў

Журы конкурсу маладых літаратараў імя Максіма Танка (Валянцін Акудовіч, Уладзімер Арлоў,
Барыс Пятровіч, Людміла Рублеўская і ваш пакорны слуга) падвяло канчатковыя вынікі.
Вось як выглядае другая дзясятка пераможцаў:

Сабіна Брыло
Андрэй Вылінскі
Каця Глухоўская
Ігар Канановіч
Уладлена Малашчанка
Натальля Рак
Натальля Рудак
Воля Чайкоўская
а таксама: Нупрэй Бухановіч і Ехе́ Кім Урґ.

(Псэўданімы дваіх апошніх, калі аўтары пажадаюць, будуць раскрытыя падчас узнагароджаньня фіналістаў.)

Узнагароджаньне адбудзецца ў лютым 2013 у межах міжнароднага паэтычнага фэстывалю "Вершы на асфальце" памяці МІхася Стральцова.

Нагадаю, што першая дзясятка была вызначаная 17 верасьня 2012 і ў яе ўвайшлі:

Андрэй Адамовіч
Аляксей Арцёмаў
Павел Капанскі
Ганна Мананкова
Тацяна Нядбай
Марыя Пушкіна
Антон Рудак
Юля Цімафеева
Цімур Хоміч
Ганна Янкута

Самыя шчырыя віншаваньні ўсім пераможцам!