November 21st, 2012

nohi

Прэзэнтацыя трох тамоў Януша Корчака ў Менску

24 лістапада (субота),
а 14.00,
у Галерэі "Ў",
у межах фэстывалю Януша Корчака -
прэзэнтацыя трохтомніка:

"Кароль Мацюсь Першы"
"Кароль Мацюсь на бязлюдным востраве",
"Кайтусь Чарадзей".

З удзелам актораў Ганны Хітрык і Паўла Харланчука.
Вядзе Андрэй Хадановіч.

355.22 КБ
canabis

“Кароль Мацюсь Першы”. Упершыню без цэнзурных купюраў

197.82 КБ

Цікавыя рэчы выявіліся падчас падрыхтоўкі да друку новага выданьня аповесьці Януша Корчака "Кароль Мацюсь Першы" (папярэдняе выданьне - Мінск, "Юнацтва", 1998, пераклад Ядвігі Бяганскай). Выданьне - і гэта ў канцы 90-х! - было досыць жорстка адцэнзураванае. Напрыклад, з тэксту былі выкінутыя ўсе згадкі пра Бога, рэлігію, малітвы і г.д. Вось як, на прыклад, выглядаў эпізод, дзе маленькі кароль Мацюсь дазнаўся, што яго краіне абвесьцілі вайну адразу тры каралі:

“З кім параіцца ў гэтую цяжкую хвіліну? – Мацюсь адчуваў, якая вялікая адказнасць зараз ляжыць на ім. – Што рабіць?”
Кароль Мацюсь заплакаў і нарэшце заснуў, прытуліўшыся да бярозавага пня.

Дзіўная нейкая рэакцыя: "заплакаў і нарэшце заснуў". Прачытаў я гэты кавалак, а потым зірнуў у польскі арыгінал, а там цэлы фрагмэнт, выразаны ў беларускім выданьні. Давялося да-перакладаць:

«З кім параіцца ў гэтую цяжкую хвіліну? — Мацюсь адчуваў, якая вялікая адказнасць ляжыць цяпер на ім. — Што рабіць?»
Раптам Мацюсь узгадаў, што любую важную справу трэба пачынаць з малітвы. Так некалі вучыла яго добрая мама. Кароль Мацюсь рашучым крокам паглыбіўся ў сад, далей, дзе яго ніхто не мог убачыць, і скіраваў гарачую малітву да Бога.
— Я маленькі хлопчык, — маліўся Мацюсь, — без тваёй, Божа, дапамогі я не дам рады. Гэта па Тваёй волі я атрымаў каралеўскую карону, дык дапамажы мне, бо я ў вялікім смутку.
Доўга прасіў Мацюсь Бога пра дапамогу і гарачыя слёзы цяклі па яго твары. Але перад Богам нават каралю не сорамна плакаць. Кароль Мацюсь то маліўся, то плакаў. Але ўрэшце заснуў, прытуліўшыся да бярозавага пня.

Вось жа, Януш Корчак. Кароль Мацюсь Першы. Менск, Логвінаў, 2012.
Чытайма поўную вэрсію! :)
canabis

“Кароль Мацюсь на бязлюдным востраве”. Чытаем без цэнзурных купюраў!

180.71 КБ

Справа цэнзуры датычыць і ранейшага выданьня корчакаўскага "Мацюся на бязлюдным востраве"
("Юнацтва", 1998, пераклад Уладзіміра Васілевіча). Вось найхарактэрнейшы прыклад:

Відаць, што ў гэтай сям’і не было згоды. І так было паўсюль. Калі муж любіў Мацюся, жонка злавалася. Калі брат хваліў Мацюся, сястра смяялася з іх абодвух. А колькі было боек у школе, нават цяжка падлічыць.
Так што прэфект паліцыі нават выдаў загад, што ў тэатрах, парках, школах, наогул ва ўсіх публічных месцах забараняецца згадваць імя Мацюся. За парушэнне – грашовая кара або тры дні арышту.
Дзякуючы гэтай забароне пра Мацюся сталі казаць яшчэ больш.

У выданьні 98-га году на гэтым кропка. А ў арыгінале яшчэ адзін сказ:

Бо так ужо ўладкаваны свет, што найпрыемней гаварыць і рабіць тое, што забаронена.

Януш Корчак. Кароль Мацюсь на бязлюдным востраве. Менск, Логвінаў, 2012.