November 5th, 2012

nohi

Амэрыканскі футбол

Дзіму Д., бэйсбалісту,
Вальжыне М., амэрыканцы,
Марыне Ш., жонцы

“Калі ты ўжо ў сваёй Амэрыцы
напішаш верш пра бэйсбол?” –
пытаюцца ў мяне сябры.

Вядома ж, можна і пра бэйсбол,
але тады ніяк без дурацкіх жартаў
пра памеры бэйсбольнай біты,
а мая амэрыканская перакладчыца –
дама культурная,
якую яшчэ на ўнівэрсытэцкіх
занятках па вершаскладаньні навучылі,
што памер ня мае значэньня,
бо галоўнае – рытм.

Лепш напішу пра амэрыканскі футбол,
бо ня дзеля бэйсбола ж
я пару тыдняў таму ледзь не памёр,
падавіўшыся ежай і ледзь не задыхнуўшыся,
калі ўся студэнцкая кавярня ў мяне за сьпінай,
гледзячы ў тэлевізар на сваіх улюбёнцаў,
хорам зараўла: “ТАЧДАЎН!”

Collapse )