October 10th, 2012

canabis

І яшчэ трошачкі Гэнзбура.

Разумею ўсю няўдзячнасьць перакладу песьні пра іншую песьню, якой, да таго ж, няма на тваёй мове, але...



ПЕСЬНЯ ПРЭВЭРА

Я так хачу, каб ты згадала слова
зь песьні, што любіла адмыслова,
якую помніш і цяпер:
мэлёдыя – Касма, а верш – Прэвэр.
Хай песьняй аб асеньнім лісьці
на нэрвах памяць будзе граць:
каханьне, мёртвае калісьці,
не перастане паміраць.

Слухаю штось іншае з тугі я –
і жыву ў суцэльнай летаргіі,
ніякай рады тут няма:
верш – Прэвэр, мэлёдыя – Касма.
Бо памяць песьняю пра лісьце
у нашых сэрцах будзе граць:
каханьне, мёртвае калісьці,
не перастане паміраць.

Усё цячэ, як пад халодным душам,
мінаюць жарсьці з раўнадушшам,
мінаюць восень і зіма,
што ж ніяк ня скончыцца Касма?
Хай памяць песьняю пра лісьце
у сэрцы больш ня будзе граць:
каханьне, мёртвае калісьці,
ў нас перастане паміраць!