October 9th, 2012

canabis

Яшчэ Гэнзбур. Ці тое, што ад яго засталося. :)



КАТАЛАЖКА

Раз паэт патлаты загрымеў за краты,
і бяз вас, дзяўчаты, ён сумуе тут:
запяе ціхутка, і заплача ў смутку,
можа, прастытутка, можа, прастытут.

Не стрымаўшы енку, напужаў паненку:
хтось яму ў засьценку даў ня той напой,
і такая сіла ў сэрцы забрадзіла,
што паэт-мудзіла стаў самім сабой.

Хліпкі з маладосьці – скура, хрэн ды косьці,
ён чакае ў госьці дзевак і кабет,
кожнай Дульсінэі кажа ахінею,
і не чырванее, грэбаны паэт!

Цяжка жыць паэту, ён шукаў Джульету,
а трапляў на гэту… тоўстую Марго.
Як кішэнны злодзей, лез у царства плоці,
і заўжды знаходзіў скарбаў – огого!

З раніцы ў вязьніцы лепшае прысьніцца,
прылятай, сястрыца, птушкай залатой:
будзем сьнедаць, пташкі, без аўсянай кашкі,
хлебам з каталажкі, горкаю вадой.

Скаргаю дарэмнай з камэры турэмнай,
гэтай песьняй стрэмнай не паможаш тут,
ды пяе ціхутка, і рыдае ў смутку,
можа, прастытутка, можа, прастытут.