September 16th, 2012

nohi

Высокія тэхналогіі

Яблыкі ў Паўднёвай Карэі
нашмат большыя й саладзейшыя,
бо растуць адразу ў спэцыяльных упакоўках.

“Плады высокіх тэхналогіяў”, –
жартуе адзін падарожнік.

“Садавіна Samsung”, –
працягвае другі.

“Яблыкі Apple”, –
дадае трэці.

Кіроўцу-карэйцу падабаецца,
і ён пляскае проста на хаду,
не здымаючы са стырна
адной далоні.