September 12th, 2012

nohi

Вершык для Тэадора Адорна

“Яны нічога ня ведаюць пра нас”, –
кажа мне знаёмая,
варшаўская пісьменьніца.

“Вядома ж, – адказваю ёй,
паказваючы на Скарыну з кухлем
на сваёй майцы. –
Усе пытаюць, што гэта за чувак зь півам”.

“Гэта што, – кажа яна, –
адзін сёньня запытаўся:
“Польшча - гэта дзе?”
А потым яго азарыла:
“А, ведаю, Аўшвіц!”

Уяўляеш, Андрэю,
адзіная асацыяцыя з палякамі".

“Зь беларусамі і такой няма”, –
кажу ёй.
А потым мяне азарыла:

“Не, і ў нас ёсьць свой Аўшвіц,
і ты нават ведаеш яго прозьвішча”.
nohi

Кожнаму беларусу па Танку )

17 верасня (панядзелак)
адбудзецца вечарына, прысвечаная 100-годдзю Максіма Танка.
З прэзентацыяй зборніка выбраных вершаў Танка
«Абвяржэнне» (Серыя «Я кнігу маю»).

У вечарыне возьмуць удзел Валянцін Акудовіч, Барыс Пятровіч, Людміла Рублеўская,
а таксама фіналісты конкурсу, арганізаванага беларускім ПЭН-Цэнтрам і прысвечанага юбілею паэта:

Андрэй Адамовіч
Аляксей Арцёмаў (завочна)
Павел Капанскі
Ганна Мананкова
Таццяна Нядбай
Марыя Пушкіна
Антон Рудак
Юля Цімафеева
Цімур Хоміч
Ганна Янкута

Вядзе вечарыну Ўладзімер Арлоў.

Адрас: Мінск, Кнігарня «ЛогвінаЎ», (пр-т Незалежнасці, 37А.)

Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваход вольны.

127.24 КБ
64.50 КБ