September 7th, 2012

nohi

Конкурс Танка: першая дзясятка фіналістаў вызначана. Прыём твораў працягваецца.

27.94 КБ

Журы конкурса, прысьвечанага 100-годзьдзю Максіма Танка, вызначыла першую дзясятку фіналістаў:

Андрэй Адамовіч
Аляксей Арцёмаў
Павел Капанскі
Ганна Мананкова
Тацяна Нядбай
Марыя Пушкіна
Антон Рудак
Юля Цімафеева
Цімур Хоміч
Ганна Янкута

Вечарына ўзнагароджаньня адбудзецца 17 верасьня, у дзень народзінаў класіка.

Разам з тым, ідучы насустрач шматлікім пажаданьням, што выказалі патэнцыйныя ўдзельнікі,
журы вырашыла ПРАЦЯГНУЦЬ КОНКУРС.
Тыя, хто яшчэ не пасьпеў падаць сваіх твораў,
могуць даслаць іх ДА 15 ЛІСТАПАДА на адрас

penkonkurs@gmail.com

Такім чынам будзе вызначана яшчэ дзесяць фіналістаў.

Шчыра віншуем першых пераможцаў!
Посьпехаў тым, хто далучаецца да ўдзелу ў конкурсе!