September 1st, 2012

chkalava

Вершык на першага верасня

Нарэшце восень пачалася –
І я вучуся ў першым класе!
Іду на ўрокі ў форме школьнай –
Прыгожай, новенькай, прыкольнай.

Я завяду сяброў у школе,
Не будзем лынды біць ніколі,
Вучыцца нам не надакучыць…
Калі не будуць моцна мучыць.

Рыхтуйся, школа, да сустрэчы:
Я суткі пакавала рэчы,
Я для ўрачыстае лінейкі
Ўвесь дзень вучыла вершык нейкі,
Разумніца шасцігадовая…

А вы, настаўнікі, гатовыя?