August 27th, 2012

nohi

Пяты элемэнт

Чатыры рэчы на сьвеце торкаюць, бы ўпершыню –
гэта бруеньне вады, палыханьне агню,
рух у небе аблокаў,
у зямлі – далакопаў,
плюс грамадзянкі, што на вачах у копаў
паляць марыхуану і танчаць ню.
nohi

Не зусім пераклад. Ці нават: зусім не пераклад.

:) :) :)

Ляцець да зор абломна аднаму,
і разам зь ёй ляцім на іх сьвятло мы.
Зусім ня дзеля кайфу, а таму,
што безь яе - суцэльныя абломы.

Я зь ёй гатовы ў вырай і ў турму,
і пад вянец… А зь іншымі – бяз сэнсу.
Зусім ня дзеля сэксу, а таму,
што разам зь ёй канчаеш і бяз сэксу.