August 26th, 2012

canabis

Беларускі ПЭН-Цэнтар апошні раз нагадвае )

27.94 КБ

Працягваецца конкурс для маладых літаратараў,
прысьвечаны стагодзьдзю Максіма Танка.

У конкурсе могуць удзельнічаць паэты і перакладчыкі паэзіі.
Узрост удзельнікаў - да 30 гадоў.

Дасылаць творы можна да 31 жніўня 2012 г.
на эл. адрас: penkonkurs@gmail.com

Сёлета ў склад журы ўвайшлі
Валянцін Акудовіч, Уладзімер Арлоў, Людміла Рублеўская,
Барыс Пятровіч і Андрэй Хадановіч.

Вечарына з удзелам пераможцаў адбудзецца 17 верасьня 2012.
Пераможцы будуць запрошаныя на літаратурны пленэр улетку 2013.

nohi

Пра розьніцу ў часе, або Жаўрукі ня тое, чым яны здаюцца

У шэсьць гадоў перавёў бабулю на іншы бок,
у сем – бацькоўскі гадзіньнік на летні час,
а ў восем табе сказалі, што сонца – бог,
які пераводзіць стрэлкі. Прычым на нас.

Вось ты ляціш на захад, абганяючы гук,
содні ня сьпіш у дарозе, ледзьве жывы,
а назаўтра прачнесься, як апошні жаўрук,
хоць засынаў пазьней ад любой савы.

Хто ў жаўруку чубатым зранку пазнае саву?
І навіны савіныя піша рука жаўрука.
А пра Каперніка з Кеплерам лепш не дуры галаву,
проста час робіць “сонейка” й падае з турніка.

Нехта блыху падкоўвае правай рукой, другі
вучыцца падымацца з той, што трэба, нагі.
І жаўрукамі зрываем голас на сонцы,
і паміраем совамі ад бяссоньніцы.

Толькі тады разумеюць мудрыя совы:
кожны, нават часовы, падзел – часовы.
А покуль совы здаюцца ня тым, чым яны здаюцца, –
і жаўрукі не здаюцца!