August 8th, 2012

nohi

БЕЛЫЯ ПЛЯМЫ (ГІСТОРЫЯ З ГЕАГРАФІЯЙ)

Возера было вузкае й вельмі даўгое,
і разьдзяўбаі з гэтага берагу перабіраліся
да прыдуркаў зь іншага толькі наўплаў.
Разьдзяўбаі на гэтым – спартовы летнік,
а прыдуркі на тым – піянерскі летнік.
Покуль спартоўцы на гэтым зьбіралі лодку
(восем здаровых бамбізаў – сваю васьмёрку),
піянеры на іншым адгарадзілі купальню
і збудавалі на беразе распраналку
з хвоі і дошак, што сьпіянерылі ў вёсцы.
У весьляроў дрыжалі ў руках развадныя ключы:
нават спартоўцам ясна, калі купальня –
значыць будуць купацца, калі ж распраналка –
значыць ёсьць каму перад тым распрануцца.

Асаблівасьцю той распраналкі для піянераў
быў геніяльны агляд, што адкрываўся з вады
(хтось зэканоміў дошкі на чацьвертую сьценку),
а загарэлая Танька, якая пайшла ў распраналку,
мела хутчэй камсамольскія габарыты.
Паўз купальню якраз праходзіла адзіночка
зь летуценьнікам Толем, што затапіў вясло,
перакуліўшы лодку, і ледзьве не патануў.
З Толіка рагаталі адобва летнікі, трэнэр
перасадзіў яго з адзіночкі ў васьмёрку.
Танька пасьля два дні не хадзіла купацца.
Толік пакляўся, што гэтага так не пакіне.
Танька сказала, што ён яшчэ пашкадуе.

Толік пашкадаваў на наступны дзень,
задрамаў усяго на хвіліну, пакуль загараў,
а прачнуўся – усе весьляры рагочуць:
нейкі мярзотнік, ужыўшы крэм ад загару,
вывеў яму на сьпіне крыўднае слова,
нецэнзурнае слова Collapse )