July 2nd, 2012

canabis

Арландына BY

Сьпеў учора ў Шаблях свой сьвежанькі вольны пераклад "Арландыны".

Йшоў я апоўначы цьвярозы,
Не адчуваючы пагрозы…
Бачу, з паненкі льюцца сьлёзы,
Як з ручая.
– Хто цябе скрыўдзіў, залатая?
Хто пра цябе не памятае?
Віна – чыя?
Ты Арландына, мой жаданы лёс!
Ідзі хутчэй сюды, ня трэба сьлёз!..”
– “Так, гэта я!

Так, я завуся Арландына,
Бо мяне клічуць Арландына…
Толькі ня клічуць Арландыну,
А хто – віной?!
Ты мяне скрыўдзіў, залатую,
Скрыўдзіў і кінуў, не жартую,
Аёй-аёй!
Але дарую, хоць паганец ты,
І атрымаеш новы шанец ты –
Буду тваёй!”

– “Цяжка ў самоце без падтрымкі –
Хутка ідзі ў мае абдымкі,
Перацалую ўсе радзімкі!..”
І тут – кашмар:
Поўсьцю пакрыўся лоб дзявочы,
Пачырванелі нос і вочы,
Скрывіўся твар,
Ваўчынай пашчай сталі вусны –
І я быў схоплены найгнюснай
З гнюсных пачвар.

– “Ведаеш, я не Арландына,
Так, я зусім не Арландына.
Хопіць, прыйшла твая гадзіна –
Я Люцыфэр!
Позна маліцца, ты ня ў храме!..”
І вырваў сэрца кіпцюрамі
Князь-людажэр,
І згінуў я паміж зубоў крывых.
Было мне добра жыць сярод жывых…
Кепска цяпер!

Арыгінал.