June 24th, 2012

nohi

Вячаслаў Купрыянаў (з расійскай)

Увесну на ляйпцыгскім кніжным кірмашы сустрэў старога знаёмага, прыўкраснага паэта й перакладчыка Вячаслава Купрыянава. Вячаслаў падараваў мне сваю новую кнігу, якая ў Менску згубілася ў кніжных завалах. Сёньня быў сабраўся навесьці ў кнігах парадак, але разгарнуў том Купрыянава - і завіс. Так што кніжныя завалы, на жаль, засталіся, затое выпісаў сабе па-беларуску некалькі тэкстаў.


ВАЛАДАРЫ ДУМАК

усе іхныя думкі
высмактаныя з пальца
найперш з таго якім ім пагразілі
гэта грамадзянская лірыка

часам – з пальца
якім яны калупаюцца ў носе
гэта дзіцячая літаратура

найбольшы посьпех у тых
хто сьмела кіруецца пальцам
якім у іх тыкае натоўп
гэта поп-паэзія
і песенная лірыка

але вышэйшымі за ўсіх лічаць сябе тыя
хто сузірае ўласны палец
думаючы што трапляе ім у неба
гэта філасофская лірыка


Collapse )