June 17th, 2012

nohi

БЕЗ АДКАЗУ

Пісьменьніцы сьвету спрачаюцца
пра орган, які адказвае
за мужнасьць мужчыны.

- Сэрца! – уздыхае рамантычная паэтка.
- Розум! – не пагаджаецца класіцыстка.
- Страўнік! – прапануе натуралістка.
- Партманэ з грашыма! – сьцьвярджае рэалістка.
- З крэдыткамі! – удакладняе мадэрністка.
- Х… яго знае, – падводзіць рысу постмадэрністка.

Рэдактар выкрэсьлівае два непатрэбныя словы.
Цэнзар – трэцяе.
canabis

Некалькі сёньняшніх перакладаў з Рышарда Крыніцкага

НЕ ЗАБУДУ

Не забудзь,
я – твой сябра:

мне ты можаш казаць усё.

І ты мне можаш казаць усё.

Я не забуду,
камень.


РУЖА

Яўная таямніца, просты лябірынт,

бестурботная, бязьлітасная,
вечна няўзрушная ружа, я яшчэ не хачу,

я яшчэ ня маю права паміраць.

(28 чэрвеня 1974)


НЯ ПЛАЧ

Ня плач – з плачу нараджаюцца фальшывыя анёлы,
не ўсьміхайся – усьмешка нараджае фальшывых дэманаў,
ня прагні памерці – сон адлюструе цябе
у сваім бяздонным маўчаньні,

і абое будзем маўчаць.


МАЯ ДАЧКА ВУЧЫЦЦА ЧЫТАЦЬ

Мая дачка, што раней усё рабіла беспамылкова,
вучыцца чытаць і пісаць –
і толькі цяпер пачынае памыляцца.

А я перажываю нанова
свае старыя чалавечыя памылкі.


БЫЦЦАМ І ДАЛЕЙ

Куды ты так ірвесься, маё сэрца,

быццам і далей шукаеш
сабе цела?