May 28th, 2012

canabis

Яшчэ Жадан. З кнігі "Вогнепальні і ножові"

+++

На Паўднёва-Заходняй чыгунцы
а трэцяй ночы рознае сьніцца.
Сьпяць забойцы і самагубцы.
На два вагоны адна правадніца:

паўз паліцы, як Маці Тэрэза,
ходзіць стомленая, п’яная,
разганяе без інтарэсу
сны, якія на памяць знае.

Я ляжу ў глыбіні вагона,
прырэчана, як шахцёр у забоі,
вязу пакет з галавою Пітона –
чорнага хіміка з Лазавое.

Калісьці ён быў каралём гідраўлік,
маючы пастаўшчыкоў за кардонам,
жыў як мог, кантралюючы трафік
між Тыраспалем і Краснадонам.

Труціў атамным сурагатам
малдаванаў ды розных узбэкаў,
нават некалі дэпутатам,
па мажарытарным, быў ад эсдэкаў.

І вось я цяпер а трэцяй гадзіне,
хоць тройчы прыходзілі сны і кашмары,
ня сплю і слухаю, як шчаціна
далей расьце на ягоным твары.

- Ну як ты, брат? – пытаю. – Праспаўся?
Дзесь цыгарэты падзеліся, курва!
- Ды ладна, – адказвае ён, – ня парся –
з маімі праблемамі не да курыва.

- Страшна, – пытаю, – там, на свабодзе?
- Ня страшна. Проста нешта нязвычнае.
Страшна было ў мінулым годзе,
калі ў Растове спалілі шашлычную.

Collapse )