May 3rd, 2012

nohi

ВЫПАДАК У МЭТРО

Бабуля сядае ў апошні вагон.
У правай – авоська, а ў ёй – тэлефон,

У левай – унучка (ці ўнучкі дачка),
Якая трымае ў руцэ парсючка.

Бабуля сядае – і тут нечакана
З мабільніка чуюцца гукі канкану.

Бабуля махнула нагой. У вагоне ж:
– Ты бачыў?
– Лухта!
– Будзе танчыць!
– Ты гоніш!

Адвоську адкідвае ўбок, устае.
Унучка трымае мабільнік яе.

Мабільнік пяе. Падпявае вагон.
Бабуля, і ўнучка за ёй наўздагон…

На сэрцы бабулі пяюць салаўі.
Парсюк па-француску адказвае: “Oui!”

P.S. Не зусім задавальняе назва. Буду ўдзячны, калі раптам нехта нешта добрае параіць. )