April 24th, 2012

nohi

Парыскія мужчыны

У мужчыны з Парыжу – харызма і шык,
нос, багет і шалік на шыі.
Хто бяз шаліка, той не парыскі мужык,
і бязносыя тут – чужыя!

Ён ідзе й не кранае багетам зямлі,
выкшталцоным сталічным крокам,
а жанчыны з усіх ускраін зямлі
сочаць – пэрыфэрыйным зрокам…