April 21st, 2012

nohi

* * *

Субота. Ранак. Дождж. У Люксэмбурскім садзе
вітаюцца здалёк з Бадлерам Элюар.
Клашар у паліто з кішэнямі на задзе
выкідвае багет, каб іншы зьеў клашар.

У галаве гучаць знаёмыя матывы.
Стакроткі й дзьмухаўцы бамжуюць між газонаў.
На тратуары там і тут прэзэрватывы
і скарыстаныя чахлы ад парасонаў.