April 17th, 2012

nohi

Вялікі літарамі - назва верша )

МАЕ ВЕРШЫ КОЖНЫ ДЗЕНЬ РОБЯЦЦА
ЎСЁ БОЛЬШ ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫМІ

- Папам-парара-па-парам…
- Дзынь!
- Папам-парара-па-парам…
- Дзынь!

Клашар з бульвара Сэн-Мішэль
-
Дзынь!
раз-пораз патрасае
сваёй місачкай з ахвяраваньнямі
і дакладна трапляе ў рытм Ігі Попа,
што гучыць у маёй інтэлектуальнай галаве.

Мы маглі б выступаць разам:
клашар, я і Ігі Поп.
Мастацтва патрабуе ахвяраваньняў.

nohi

Раство

Petit Palais. Musée des Beaux-Arts


Божае нараджэньне,
у вэрсіі паўднёва-нямецкага разьбяра
першай чвэрці XVI стагодзьдзя.

Немаўля Ісус.
Два анёлы над ясьлямі.
Вол. Восьлік.
Авечкі засталіся на другім пляне.
Дзьве пары выпадковых сьведкаў,
з выгляду – тыповыя нямецкія бюргеры,
трэба разумець – пастухі.
Усярэдзіне – Марыя
з малітоўна складзенымі рукамі.

Ейнага мужа Язэпа,
цесьляра,
лёгка пазнаць па правай руцэ
з чатырма адцяпанымі пальцамі.