April 15th, 2012

nohi

MORNING CALL

У кожным прыстойным гатэлі

ёсьць паслуга ранішняй пабудкі:

ты просіш іх абудзіць,

і яны зранку звоняць табе і будзяць.

 

Калі пазваніць правільнаму парыскаму

мабільнаму апэратару,

ён зробіць так, каб а 10.15

цябе ў тваёй мансардзе,

на вуліцы Кандэ,

у двух кроках ад тэатру Адэон,

будзілі ўсе званы

сабору Сэн-Сюльпіс.

Зрэшты, калі не пазваніць,

яны абудзяць таксама.

nohi

ВЯЛІКДЗЕНЬ У ПАРЫЖЫ

- Христос воскресе!
- Лабалабалабалабала!

- Christ est ressuscité!
- Лабалабалабалабала!

- Christ is risen!
- Лабалабалабалабала!

У парыскім храме сьвятога Сергія
два паверхі:
на верхнім праваслаўныя рускія
канстантынопальскага патрыярхату,
на ніжнім – праваслаўныя эфіёпы,
што выдаюць самыя радасныя,
самыя гучныя, што я чуў у жыцьці,
сьвяточныя крыкі,
якія мяшаюцца з выгукамі бацюшкі.

- Хрыстос уваскрос!
- Лабалабалабалабала!