April 9th, 2012

nohi

ВАЙНА І МІР

Лацінаамэрыканцы
якраз пачыналі мяне біць,
але, убачыўшы яго,
разьбегліся.

І ня дзіва: ён быў на галаву вышэйшы за мяне
і як мінімум удвая таўсьцейшы,
у маленечкіх акулярах,
што толькі падкрэсьлівалі яго памеры:
проста нейкі Сяргей Бандарчук
сярод дэкарацыяў свайго Барадзіна,
ці хутчэй Ватэрлоа,
бо ўсё адбывалася якраз у Бэльгіі.

Ён чамусьці адразу загаварыў са мной па-расійску,
быццам на мне было напісана,
што я ведаю, хто такі Бандарчук.

“Дарма ты зь імі размаўляў, – сказаў ён. –
Гэтыя маглі б і зарэзаць”.
“Калі б маўчаў, – адказаў я, –
дакладна б зарэзалі.
Тут як на заліку”.

“Залік, – сказаў ён. –
Мяне завуць П’ер. Як Бязухава”.
“А мяне Андрэй. Як Балконскага”.

Collapse )