April 7th, 2012

nohi

Яшчэ адзін вершык зь нізкі "АДПАВЕДНІКІ"

Пад рэгі Боба Марлі,
якім прапах Парыж,
я думаю пра Шарля,
які ўжываў гашыш.

І гук рабіўся пахам,
і пах рабіўся гукам,
паветра пахла Бахам,
а часам нават Глюкам.

І смак гучаў зялёны,
і колер быў салёны,
гук горкі быў на дотык,
бо дзейнічаў наркотык.

-------

А мне яго вар’яцтва
знаёмае даўно,
бо згадваю юнацтва
з паходамі ў кіно.

Таму назад чвэрць веку
чачэрскіх мальцаў табар
ідзе на дыскатэку
ў кінатэатр “Акцябар”.

Падлога ходзіць ходырам,
а дзеўкі з голым пузікам –
з такім магутным водарам,
што заглушаюць музыку.