April 3rd, 2012

nohi

СТОМЛЕНАСЬЦЬ ПАРЫЖАМ

Мазалі на нагах націраеш адразу,
адзін на правай падэшве,
другі – на левай.

Каб хоць трохі загаварыць боль,
прыдумляеш для іх імёны
і, наступаючы,
просіш яшчэ пацярпець:

правай нагой – Дранько,
левай – Майсюка.
nohi

ХІМЭРА З НОТР-ДАМУ

Каб ня блытацца, бо сапраўды немагчыма,
пад нагамі турыстак на высьпе Сітэ,
узьбіраесься на парапет – і вачыма
ў іхных блытаесься дэкальтэ.
nohi

:)

Два геі між Луўрам і Плошчаю Згоды
ўступілі за трэцяга ў бой.
Парыж – гэта сьвята, якое – заўсёды,
але не заўсёды – з табой!