February 24th, 2012

nohi

Ганна Янкута пра Альгерда Бахарэвіча

Originally posted by maryjka_ at АНАТОМІЯ МЕЛАНХОЛІІ АЛЬГЕРДА БАХАРЭВІЧА
Спецыяльны праект Літаратурнай прэміі, які змусіў 6 беларускіх крытыкаў ацаніць 12 кніг 2001 года,  завершаны. Ганна Янкута напісала рэцэнзію на кнігу Альгерда Бахарэвіча і з'ехала за мяжу.

Трывожна: калі галоўная ўзнагарода прэміі Гедройца дастанецца Бахарэвічу, ці не давядзецца журы разам з аргкамітэтам тэрмінова прасіць паэтычнага прытулку ў Польшчы?

Беручы пад увагу страх і нянавісць у беларускім Лас-Вегасе, гэта цалкам верагодна.

Усё праясніцца 3 сакавіка, у Міжнародны дзень пісьменніка.

З 17:00 - глядзіце прамую трансляцыю ўручэння прэміі на сайце svaboda.org

Блог Прэміі Гедройца развітваецца з вамі да наступнага тыдня. 
 

Тэкст апошні

АНАТОМІЯ МЕЛАНХОЛІІ АЛЬГЕРДА БАХАРЭВІЧА

Ганна Янкута  пра "Малую медычную энцыклапедыю Бахарэвіча"

У “Малой медычнай энцыклапедыі” ёсць штосьці ад сярэднявечных бестыярыяў, для якіх жывёлы былі толькі нагодай пагаварыць пра мараль і сэнс жыцця. Меланхалічнае сузіранне розных частак чалавечага арганізму адбываецца таксама не пад лозунгам “анатомія дзеля анатоміі”: як даўнейшыя аўтары бестыярыяў супрацьпастаўлялі “чыстым” стварэннямі, што сімвалізуюць Хрыста, “нячыстыя” ўвасабленні д’ябла, так і

Альгерд Бахарэвіч праводзіць мяжу паміж станоўчымі (інтым-шоп, памяць, масаж) вобразамі здароўя людзей і супольнасцяў і негатыўнымі (дыслексія, урынатэрапія, алкагалізм) метафарамі хворага грамадства. Вынікі праведзеных ім аналізаў паказваюць катастрафічны характар эпідэміі меланхоліі, якія прымушаюць самога доктара злегчы з яе сімптомамі. Зрэшты, тут яму ўсё ж такі пашанцавала, бо ў Сярэднявеччы ўся гэтая гісторыя магла скончыцца аўтадафэ, а таму губляць надзею не варта: з часам аўтарскі “Фізіёлаг” Альгерда Бахарэвіча можа страціць сваё сімвалічнае значэнне і пачне выкарыстоўвацца выключна на ўроках па медыцынскай падрыхтоўцы