February 22nd, 2012

canabis

Марыя Мартысевіч пра Лявона Вольскага

Originally posted by maryjka_ at НАЙЛЕПШАЯ КНІГА 2001 ГОДУ
Лепш позна, чым ніколі. Гэта я і пра кнігу "Міларусь" Лявона Вольскага, якая, на жаль, так і не сягнула   шорт-ліста Літаратурнай прэміі Гедройца, і пра сваю на яе рэцэнзію 


Тэкст адзінаццаты

НАЙЛЕПШАЯ КНІГА ДЗЬВЕ ТЫСЯЧЫ ПЕРШАГА ГОДУ

Марыя Мартысевіч пра кнігу Лявона Вольскага "Міларусь".


І вось што цікава з этай вашай ліцературай, якую шараговы чытач нездарма лае, на чым сьвет стаіць. Эта ваша ліцература нават ня чухаецца свараць героя свайго часу такім, якім яго хацеў бы бачыць шараговы чытач.

Пачытайце навіны. Дзясяткі людзей гібеюць у турмах за палітычныя перакананьні. Перасьледы, выкраданьні, шантаж, правакацыі... І ў адказ – мужнасьць ахвяраў і іх сямейнікаў. Прынамсі, так гэта выяўляюць незалежныя СМІ. Што ні навіна – сюжэт з жыцьця, які натхняе. Вось напрыклад, таямнічы гарадзкі альпініст, якога называюць Міронам, з году ў год уздымае бела-чырвона-белыя сцягі на недасягальную верхатуру. Сяргея Каваленку пасадзілі, але, як мне пішуць у фэйсбуку, сьцягі працягваюць зьяўляцца...

І што мы маем у мастацтве пад тэгам “Мірон”?

Хіба што карціну Алеся Марачкіна. 



Генеральнае несупадзенне сучаснай беларускай прозы з чаканьнямі чытача найперш у тым, што беларускі празаік піша пра сябе, а трэба было б пра Мірона.

І ў гэтым пляне Лявон Вольскі – тыповы беларускі празаік. 

Чытаць тэкст цалкам