February 20th, 2012

canabis

Жаночы слэм!

488.36 КБ

25 лютага,

у межах міжнароднага паэтычнага фестывалю
“ВЕРШЫ НА АСФАЛЬЦЕ”,

міжнародны ЖАНОЧЫ СЛЭМ.

Удзельнічаюць беларускія паэткі:
Маргарыта Аляшкевіч
Вера Бурлак
Ася Волкава
Аксана Данільчык
Каця Зыкава
Валярына Кустава
Тацяна Нядбай
Аксана Спрынчан
Віка Трэнас
Анка Упала
Юля Цімафеева
Вольга Чайкоўская

Замежныя аўтаркі:
Солья Крапу (Фінляндыя/Швецыя)
Мары Сілкеберг (Швецыя)
Олена Стэпаненка (Украіна)

Паэтка і перакладчыца са шведскай
Алеся Башарымава.

А таксама спецыяльная госця
Раіса Баравікова.

Пачатак а 19.00.
Месца: Галерэя Ў (пр. Незалежнасці 37А, ст. м. Плошча Перамогі).
Уваход вольны.

nohi

У ЧАКАННІ БЭТМЭНА

Originally posted by maryjka_ at У ЧАКАННІ БЭТМЭНА
 Беларускую літаратуру як з'яву апошнім часам шмат метафарызуюць. То гэта "цёмная камора", то зборышча "нацыянальных хунвэйбінаў". Аўтарка наступнага тэксту ралядае беларускую літаратуру як цуда - на прыкладзе аднаго з  шорт-лістэраў Літаратурнай прэміі Гедройца.  


Тэкст дзясяты

У ЧАКАННІ БЭТМЭНА

Ганна Кісліцына пра  кнігу Паўла Касцюкевіча "Зборная РБ па негалоўных відах спорту".

Напэўна, у гэтым і ёсць звышзадача сапраўднага мастацтва  не сачыняць цуды, а паказваць іх, вылушчваючы з абгорткі рэальнасці.  

Гэта стоадсоткава ўдаецца Паўлу Касцюкевічу, які сваёй кнігай “Зборная РБ па негалоўных відах спорту” адкрыў нешта настолькі яркае і незвычайнае і ў нацыянальным характары беларусаў, і ў самім быццам бы незгарманізаваным беларускім жыцці, і ў такой небагатай на здарэнні айчыннай літаратуры, што іначай, чым праз паняцце “цуда” пра гэта і не раскажаш.