February 13th, 2012

canabis

ФЕДАРЭНКА І ПРАКЛЯТЫЯ

Originally posted by maryjka_ at ФЕДАРЭНКА І ПРАКЛЯТЫЯ
Андрэй Федарэнка - самы абласканы афіцыйнай крыткай сучасны празаік, бо аналізаваць яго творы і дазволена, і не сорамна. Не вынятак - і яго апошняя кніга - шорт-лістэр Літаратурнай прэміі Гедройца.  Аднак мы не баімся паўтарыцца.



Тэкст сёмы

ФЕДАРЭНКА І ПРАКЛЯТЫЯ

Ганна Кісліцына  пра найлепшыя, з яе гледзішча, моманты "Мяжы" Андрэя Федарэнкі.



Беларускую літаратуру іначай чым “праклятай” і не назавеш.  Бо якой бы моцы талент у ёй ні з’явіўся, чытачы будуць прадаўжаць нудзець сваё класічнае:
 “А беларусы нікога не маюць!” 
З’явіся заўтра ў ёй Камю ці Іянэска, Сартр ці нават уласная Сімона дэ Бавуар, тутэйшы чалавек нават вокам сваім блакітным не міргне – перакананне, што на зямлі нашай не могуць нараджаццца творы, вартыя ўвагі сярэднестатыстычнага грамадзяніна, застаецца непахісным ужо не адно дзесяцігоддзе.
Такія адносіны паміж чытачом і аўтарам можна акрэсліць як “феномен”, а можна – як пракляцце. 
У любым выпадку, беларускі пісьменнік больш за ўсё нагадвае Сізіфа. Нездарма гэты любімы экзістэнцыялістамі вобраз так часта ўзнікае ў нацыянальнай літаратуры апошніх дзесяцігоддзяў. Вобраз праклятага багамі цара не выпадкова вянчае і кнігуАндрэя Федарэнкі “Мяжа” – менавіта з Сізіфам асацыюе сябе аўтар...

chkalava

Андрэй Хадановіч: блюзьнер ці разбуральнік куміраў? :)

Атрымаў ці не самы арыгінальны падарунак да дня народзінаў:
лекцыю майго дарагога прыяцеля Андрэя Мельнікава,
што адбылася ў Гомелі, у Свята-Мікольскім манастыры.
Цікава, да якіх высноваў прыйшоў шаноўны лектар.

http://kli4nik.info/lekcyja-hadanovich/