February 8th, 2012

canabis

Людміла Рублеўская пра Віктара Карамазава

Originally posted by maryjka_ at ВЕНЕРА Ў МЯШКУ
Учора мы прыпынілі выпуск рэцэнзіяў у сувязі з абвяшчэннем шорт-ліста прэміі Гедройца. Пасля гэтага нам паступілі занепакоеныя тэлефанаванні: што здарылася? Чаму маўчыць кулямёт?

Кулямёт белліткрытыкі ў поўным парадку.

Незалежна ад таго, ці аўтары нашыя пасунуліся бліжэй да ўзнагароды ў 105 мільёнаў рублёў, мы працягваем аналізаваць іх тэксты.



Тэкст пяты

ВЕНЕРА Ў МЯШКУ

Людміла Рублеўская ацэньвае раман Віктара Карамазава "Мастак і парабкі"

Рэцэнзія вартая прачытання, гэтак жа, як і сама кніга.

Не ведаю, як будуць выглядаць зборнікі дыктовак на матэрыяле беларускай літаратуры ХХI стагоддзя – магчыма, гэта будуць самі па сабе захапляльныя бестсэлеры, але цалкам адпрэчваць здабыткі любога пласту літаратуры неразумна. Мода на той ці іншы стыль мінае і вяртаецца, а ўдалыя мастацкія знаходкі, моўныя багацці, арыгінальныя творы застаюцца.

Віктар Карамазаў належыць да старэйшага пакалення беларускіх пісьменнікаў і прадстаўляе традыцыйную беларускую прозу – тую, з якой і бяруцца сказы для падручнікаў і тэксты для дыктовак. Ён пачаў друкавацца ў 1960-я, засведчыўся ў “сакральнай” для айчыннай літаратуры вясковай тэме, напісаўшы аповед “Дзяльба кабанчыка”, які можа быць проста “шыльдай” для айчыннай вясковай прозы. Але з цягам часу пісьменнік знайшоў для сябе арыгінальную нішу ў літаратуры – пачаў пісаць пра мастакоў. Як жывых, так і памерлых. Падставай сталі як асабістые знаёмствы, так і ўласная схільнасць да выяўленчага мастацтва: Віктар Карамазаў – цікавы інсітны мастак.