February 6th, 2012

canabis

Мартысевіч пра Марціновіча

Originally posted by maryjka_ at post
 Адродзім літкрытыку як жанр. У рамках спецыяльнага праекту Літаратурнай прэміі Гедройца  - рэцэнзіі на кнігі лонг-лістэраў. 
  

Тэкст чацверты

СМАК БАЛАНЬЕЗЫ Ў КРАІНЕ КАТЛЕТАЎ

Марыя Мартысевіч - пра  "Сцюдзёны вырай" Віктара Марціновіча



"Чым вытыркаецца Марціновіч?
ХХ стагоддзе беларускай прозы прышчапіла айчынным пісьменнікам своеасаблівы этас – пісаць па-беларуску так, нібы з мовай нічога не адбываецца.
Чым больш русіфікавалася краіна, чым больш занепадала размоўная беларушчына, тым  грунтоўней і распрацаваней рабілася літаратурная мова. Так – нібы ўсе фарбы і формы засушваліся ў кнігах, як гербарыі.
У дзевяностыя разыходжанне паміж жыццём і рэальнасцю стала такім выразным, што пісьменнікі новай генерацыі пачалі шукаць натуральны спосаб падкрэсліць гэта. Але калі чэшскі пісьменнік  Яхім Топал і яго пакаленне бунтавалі супраць разрыву паміж літаратурнай і размоўнай чэшскай, паслядоўна ўводзячы гутарковую мову ў літаратурны ўжытак, то ў Беларусі той жа прыём ператварае твор у найлепшым выпадку ў двухмоўны, з нязначным украпленнем беларушчыны.  Самым элегантным выйсцем, папанаваным сучаснымі творцамі, па-ранейшаму ёсць культываванне трасянкі як мовы літаратуы(Сірожка Пістончык, Баба Броня).
У большасці ж выпадкаў беларуская мова, якой апісваецца жыццё  сучаснай Беларусі, – па-ранейшаму мастацкая умоўнасць.
Марціновічу як прадстаўніку рускамоўнай беларускай інтэлігенцыі гэта яўна падалося штучным".

canabis

Пераклаў раман Шміта "Эвангельле паводле Пілата"

Амаль адначасова ў выдавецтве Зьмітра Коласа выйшлі два бэстсэлеры двух знакамітых сучасных францускіх літаратараў:

Эрык-Эманюэль Шміт "Эвангельле паводле Пілата" . Пераклад з францускай Андрэя Хадановіча.

18.92 КБ

Эрык-Эманюэль Шміт (1960) – адзін з найпапулярнейшых сучасных французскіх пісьменнікаў і драматургаў. Яго творы перакладзеныя на шматлікія мовы, у т. л. на беларускую (аповесць «Аскар і Матухна Ружа»). У сваёй творчасці Э. Э. Шміт нярэдка звяртаецца да сусветных рэлігіяў, і раман «Евангелле паводле Пілата» (2000) – яскравы гэтаму прыклад. Гісторыя Ешуа, убачаная вачыма рымскага пракуратара, ператвараецца ў напружанае дэтэктыўнае расследаванне. Яшчэ адзін Майстар напісаў свой раман пра Понція Пілата.

Мішэль Уэльбэк "Магчымасьць выспы" . Пераклад з францускай Зьмітра Коласа.

17.95 КБ

Адзін з найбольш чытаных сучаных французскіх аўтараў Мішэль Уэльбэк (нар. 1958) спрабуе ва ўласцівай яму шчырай манеры прааналізаваць стан сучаснага грамадства, уздымаючы праблемы кахання і гвалту, маладосці і старасці, смерці і несмяротнасці.


Прэзэнтацыі абедзьвюх кніг адбудуцца на ХІХ Менскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы (Я. Купалы, 27) на стэндзе выдаўца Зьмітра Коласа (нумар стэнда шукаць паводле схемы на ўваходзе).



9 лютага, чацьвер, а 14.00 - прэзэнтацыя "Магчымасьці выспы" Ўэльбэка.
10 лютага, пятніца, а 14.00 - прэзэнтацыя "Эвангельля паводле Пілата".